Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:13 ]  Перамовы аб разблякаваньні Харама нараджэньня Хрыстовага набліжаюцца да завяршэньня


Ярусалім. Перамовы аб разблякаваньні Харама нараджэньня Хрыстовага набліжаюцца да завяршэньня і асобы, якія цяпер у ім знаходзяцца, могуць ужо сёньня пакінуць храм. Прадстаўнік Палестыны заявіў, што восем палестынцаў, якія знаходзяцца ў храме, будуць высланыя ў эўрапэйскія краіны (канкрэтна названая Італія), а трыццаць чалавек будуць накіраваныя ў Сэктар Газа, дзе апынуцца перад судом. Тым часам, на Заходнім беразе Ярдану ізраільскія вайскоўцы працягваюць рэйды ў палестынскія паселішчы. У адным зь іх былі арыштаваныя пятнаццаць узброеных палестынцаў. Сёньня ізраільскія вайскоўцы ў сэктары Газа застрэлілі чатырох узброеных палестынцаў, членаў груповак “Хамас” і “Іслямскі джыхад”.
XS
SM
MD
LG