Нью-Ёрк. Сёньня актывісты беларускай дыяспары ладзяць ля штаб-кватэры ААН маніфэстацыю. Як паведаміў нашаму карэспандэнту лідар Кансэрватыўна – Хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк, мэта акцыі – “прыцягнуць увагу да этнацыду ў Беларусі і дамагчыся, каб права на захаваньне нацыянальнай мовы было прызнанае галоўным у шэрагу асноўных правоў чалавека. Гэта выклікана наступам ўладаў Рэспублікі Беларусь на беларускую мову і нацыянальную культуру, які ўзмацніўся апошнім часам”. У маніфэстацыі бяруць удзел палітычныя уцекачы, актывісты Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня на чале з Антосем Шукелойцем.