АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЕДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Гэнэральны сакратар ААН Кофі Анан распусьціў місыю, якая мусіла дасьледваць ізраільскую ваенную апэрацыю ў лягеры палестынскіх уцекачоў Джэнін. Гэта адбылося пасьля таго, як Ізраіль адмовіўся супрацоўнічаць з сябрамі місіі. У той самы час палестынцы і арабскія краіны патрабавалі поўнага супрацоўніцтва Ізраілю з Радай Бясьпекі ААН. Цяпер Рада Бясьпекі спрабуе знайсьці выйсьце з гэтага становішчы. Палестынскія ўлады цьвердзяць, што ізраільскія січы ўчынілі разьню ў Джэніне. Ізраіль адрынае абвінавачаньні і заяўляе, што бальшыня забітых былі ўзброеныя палестынцы. На сёньня ў Джэніне выяўленыя 52 загіблых.