ВАШЫНГТОН. Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл абвесьціў, што ЗША, ААН, Эўрвзьвяз і Расея вырашылі распачаць падрыхтоўку канфэрэнцыі на вышэйшым узроўні, якая гэтым летам разгледзіць пытаньне міру паміж Ізраілем і палестынцамі. Месца сустрэчы і дакладная дата пакуль нявызначаныя. Паўэл адзначыў канец аблогі штабу палестынскага лідара Ясіра Арафата ў Рамале і заклікаў яго ўжываць адноўленую свабоду, каб спыніць анты-ізраільскі гвалт.