Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 11:14 ]  ЗША абяцаюць фінансавую дапамогу Афганістану на справу абароны


ВАШЫНГТОН. Паводле афіцыйных асобаў, прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, пасьля 10 хвіліннай тэлефанічнай размовы з часовым лідарам Афганістану Хамідам Карзаем паабяцаў два мільёны даляраў дапамогі на абсталяваньне і навучаньне войска афганскага ўраду. Прадстаўнік Белага Дому Ары Флэйшар сказаў, што Буш і Карзай абмеркавалі прагрэс у справе Лоя Джыргі – Нацыянальнага сходу Афганістану, які павінен адбыцца ў чэрвені. Лоя Джырга абярэ новы ўрад, які будзе працаваць два гады – да часу выбараў. Апрача гэтага Буш паўтарыў Карзаю, што ЗША будуць блякаваць дапамогу афганскаму народу, пакуль ня будуць створаныя інфраструктура і ўстановы для аднаўленьня ладу жыцьця афганцаў.
XS
SM
MD
LG