ВАШЫНГТОН. Сёньня дзень свабоды друку. У сувязі з гэтым Камітэт абароны журналістаў, чыя штаб-кватэра знаходзіцца ў Ню-ЁркуЮ абнародваў штогадовую справаздачу ў якой назваў 10 краінаў найгоршых для свабоды прэсы і журналістаў. На першым месцы асьвятленьне навінаў ізраільска-палестынскага канфлікту на Заходнім Беразе Ярдану. Сярод іншых краінаў – Афганістан, дзе ў часе асьвятленьня антытэрарыстычнай вайны гінуць журналісты, а таксама Беларусь і Кыргыстан, дзе ўлады атакуюць сродкі масавай інфармацыі, ажыцьцяўляюць эканамічны цісц і стараюцца зацугляць мясцовыя выданьні. У справаздачы адзначаецца, што іранскія суды, цягам апошніх двух гадоў зачынілі 47 газэтаў. Апрача названых краінаў у першую дзясятку ўвайшлі: Калюмбія, Эрытрэя, Бірма, Зімбабвэ і Куба.