Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 01:12 ]  У Пакістане прайшоў рэфэрэндум у справе падаўжэньня прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў


60* ІСЛЯМАБАД. У Пакістане прайшоў рэфэрэндум у справе пяцігадовага падаўжэньня прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Пэрвэза Мушарафа. Перад рэфэрэндумам Мушараф заявіў, што ў выпадку посьпеху ён працягне палітычныя і эканамічныя рэформы, а таксама барацьбу зь міжнародным экстрэмізмам. Апазыцыя заклікала байкатаваць рэфэрэндум як неканстытуцыйны, паколькі прэзыдэнт краіны мусіць абірацца парлямантам і правінцыйнымі асамблеямі. У сыботу Вярхоўны Суд Пакістану прызнаў, што Мушараф мае права на рэфэрэндум. Гэнэрал Мушараф прыйшоў да ўлады ў 1999 годзе ў выніку ваеннага перавароту, а пазьней быў афіцыйна абраны кіраўніком краіны.
XS
SM
MD
LG