БЭТЛІЕМ. Паводле ізраільскіх і палестынскіх прадстаўнікоў, сёньня бэтліемскую царкву Раства могуць пакінуць прыблізна 30 палестынцаў зь ліку 200, якія хаваліся ў сьвятыні ад пачатку ізраільскага штурму Бэтліему чатыры тыдні таму. Адпаведная дамова была дасягнутая ў часе сёньняшніх перамоваў паміж бакамі. У мінулы чацьвер дзевяць палестынцаў пакінулі царкву і восем зь іх былі адпушчаныя пасьля допыту ізральцамі.