ЕРУСАЛІМ
Палестынскія прадстаўнікі сёньня абмеркавалі з брытанскімі і амэрыканскімі экспэртамі амэрыканскі плян, накіраваны на тое, каб зьняць ізраільскую аблогу сядзібы палестынскага лідара Ясіра Арафата. Палестынцы станоўча ацэньваюць вынікі гэтых сустрэчаў. У якасьці ўмовы для зьняцьця блякады, Ізраіль патрабуе выдачу шасьцярох палестынцаў, якія знаходзяцца ў абложанай сядзібе. Чацьвёра зь іх абвінавачваюцца ў забойстве ў кастрычнікау ізраільскага міністра турызму Рэхавама Зэеві. Ізраіль кажа, што гарантуе Ясіру Арафату свабоду перасоўваньня ў выпадку выдачы гэтых асобаў. Сёньня ж дзесяткі ізраільскіх танкаў увайшлі ў горад Гэброн на Заходнім беразе Ярдану. Баявыя верталёты нанесьлі ўдары па пазыцыях палестынскай службы бясьпекі. Загінула прынамсі 9 палестынцаў, каля 30 параненыя