Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:22 ]  ЗША вярнуліся ў Камісію правоў чалавека ААН


ВАШЫНГТОН ЗША віталі рашэньне ААН зноў абраць прадстаўнікоў ЗША у склад Камісіі правоў чалавека. Гэтае рашэньне было прынятае ў панядзелак Эканамічнай і сацыяльнай радай ААН. ЗША, якія былі аднымі з заснавальнікаў камісіі, пазбавіліся ў ёй месца летась – упершыню за часы існаваньня камісіі ад 1947 году. Прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту Рычард Баўчар адзначыў, што на апошняй сэсіі камісія ня здолела асудзіць многія парушэньні правоў чалавека ў Кітаі, Чачні, Іране і Зімбабвэ. Баўчар сказаў, што ЗША разам з сябрамі і саюзьнікамі будуць імкнуцца галасаваць паводле ідэяў і прынцыпаў, дзеля якіх гэтая камісія і была створаная.
XS
SM
MD
LG