Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:11 ]  Генэрал Ойданіч не прызнаў сябе вінаватым


ГААГА. Сёньня на працэсе ў Гаагскім трыбунале Драгалюб Ойданіч, былы югаслаўскі вайсковы камандзер, не прызнаў сябе вінаватым у інкрымінаваных яму ваенных злачынствах. Ойданіча абвінавачваюць у тым, што падпарадкаваныя яму сілы чынілі «гвалт і тэрор» падчас кампаніі супраць косаўскіх альбанцаў у 1998-1999 гадох. Ойданіч прызнаў сябе невінаватым у злачынствах супраць чалавечнасьці, улучна з забойствамі, дэпартацыяй, перасьледам, а таксама ў парушэньні законаў вядзеньня вайны. Ойданіч быў першым з падазраваных, які добраахвотна здаўся ўладам.
XS
SM
MD
LG