Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:09 ]  Ізраільскія сілы ўвайшлі ў горад Калькілія


ЕРУСАЛІМ. Сёньня ізраільскія сілы ўвайшлі ў горад Калькілія на Заходнім Беразе Ярдану. Гэта адбылося празь некалькі гадзінаў пасьля таго, як прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш зноў запатрабаваў ад Ізраілю поўнага вываду войска з акупаваных палестынскіх тэрыторыяў. Ізраільскае камандаваньне паведамляе, што падчас рэйду ў Калькіліі і ваколіцах было затрымана як найменей 15 палестынцаў, падазраваных, як гаворыцца ў паведамленьні, «у вядзеньні тэрарыстычнай дзейнасьці супраць ізраільскіх грамадзянаў». Буш таксама заклікаў Ізраіль мірна спыніць аблогу сядзібы палестынскага лідэра Ясіра Арафата ў Рамалагу і царквы Нараджэньня Гасподняга ў Бэтлееме.
XS
SM
MD
LG