Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:37 ]  Прадстаўнікі Эўрапейскага Зьвязу пачалі перамовы з палестынскім і ізраільскім кіраўніцтвам


(Ерузалім) Каардынатар у справах зьнешняй палітыкі Эўрапейскага Зьвязу Гаўер Саляна і пасланьнік у справах Блізкага Ўсходу Мігель Анхель Марацінас прыбылі сёньня ў Тэль-Авіў на перамовы зь кіраўніцтвам Ізраілю й Палестыны. Саляна і Марацінас мелі сустрэчу зь лідэрам палестынцаў Арафатам. У праграме іх візыту таксама перамовы зь міністрам замежных справаў Ізраілю Шымонам Пэрэсам і міністрам абароны краіны Біньямінам Бэн Эліэзерам. Тым часам генэральны сакратар ААН Кофі Анан выдаліў на просьбу Ізраілю трох сябраў з камісіі, якая накіроўваюцца на блізкі Ўсход дзеля расследваньня абставінаў ізраільскай вайсковай апэрацыі ў лягеры палестынскіх уцекачоў у Джэніне. Анан паведаміў, што камісія прыбудуць на Блізкі Ўсход з Жэневы ў гэты чацьвер. Палестынскія байцы, якія хаваюцца ў царкве Божага Нараджэньня ў Бетлееме, сёньня сур’ёзна паранілі аднаго ізраільскага жаўнера, стрэліўшы праз вакно. Ён дастаўлены ў шпіталь. Перад гэтым два палестынцы выйшлі з гэтай царквы і здаліся ізраільцам. Паводле палестынскіх паліцыянтаў, гэтыя людзі хворыя
XS
SM
MD
LG