Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:51 ]  Пачалася сустрэча міністраў фінансаў Вялікай Сямёркі


ВАШЫНГТОН. Міністры фінансаў краінаў Вялікай Сямёркі і Расеі сустракаюцца сёньня ў Вашынгтоне. Пасьля заканчэньня сустрэчы яны далучацца да прадстаўнікоў Усясьветнага Банку і Міжнароднага Валютнага Фонду на іх штогадовым вясновым паседжаньні. Глябальныя перамовы адбываюцца на фоне амэрыканскай ваеннай апэрацыі ў Афганістане, канфлікту на Блізкім Усходзе і палітычнага крызысу ў Вэнэсуэле, дзе былі ўзьнятыя кошты на нафту. Тым часам у Вашынгтоне сабраліся дэманстранты, якія пратэстуюць супраць глябалізацыі, якая, паводле іх, спрыяе пашырэньню беднасьці. Паліцыя спадзяецца, што дэманстрацыі пратэсту ня будуць такімі маштабнымі, як падчас ранейшых падобных сустрэчаў.
XS
SM
MD
LG