Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:49 ]  Украінскі прэм'ер абяцае пашыраць рынкавыя рэформы


КІЕЎ. Прэм’ер-міністар Украіны Анатоль Кінах паабяцаў сёньня працягнуць намаганьні з мэтай інтэграцыі ў эўрапейскія структуры, барацьбы зь беднасьцю і карупцыяй ды паляпшэньня сытуацыі са свабодай друку. Чакаецца, што новаабраны парлямэнт ухваліць трохгадовую праграму пашырэньня рынкавых рэформаў, абароны правоў інвэстараў і прадпрымальнікаў, барацьбы зь беднасьцю, зьмяншэньня дзяржаўных уплываў у прыватным сэктары і выкарыстаньня прыбыткаў з прыватызацыі на структурныя рэформы.
XS
SM
MD
LG