Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:23 ]  Галоўны пракурор Міжнароднага трыбуналу ААН правяла перамовы з югаслаўскім міністрам юстыцыі


БЯЛГРАД. Сёньня ў сталіцы Югаславіі Галоўны пракурор Міжнароднага трыбуналу ААН Карла дэль Понтэ правяла перамовы з югаслаўскім міністрам юстыцыі Маркавічам. Яна вітала прыняцьцё новага югаслаўскага закону, які дазваляе выдачу гаагскаму трыбуналу падазроных у ваенных злачынствах. Учора югаслаўскі ўрад прапанаваў усім, супраць каго выстаўленыя такія абвінавачаньні, цягам трох дзён дабраахвотна здацца ўладам. Ув адваротным выпадку яны будуць арыштаваныя і перададзеныя суду. У сьпісе абвінавачаных – 10 грамадзянаў Югаславіі і 13 басьнійскіх сэрбаў. Учора Карла дэль Понтэ запатрабавала неадкладнага арышту Раткі Младзіча, чыё месцазнаходжаньне вядомае.
XS
SM
MD
LG