БУХАРЭСТ
Прэм’ер-міністр Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі падтрымаў імкненьне Балгарыі і Румыніі да сяброўства ў Эўразьвязе і НАТО. “У склад Эўразьвязу павінны ўвайсьці ўсе народы, якія падзяляюць тыя самыя каштоўнасьці культуры і цывілізацыі, што робяць нас грамадзянамі Эўропы,” – сказаў Бэрлюсконі. Італьянскі прэм’ер заявіў гэта пасьля перамоваў ў Бухарэсьце з прэзыдэнтам Румыніі Іліеску і з прэм’ерам Настазэ. Бакі падпісалі некалькі пагадненьняў, у прыватнасьці, аб выкладаньні італьянскай мовы ў румынскіх школах. Заўтра Бэрлюсконі накіроўваецца ў Баўгарыю