Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:20 ]  Урэгуляваньне праблемы расейскіх даўгоў Чэхіі


МАСКВА Расейскі прэм’ер-міністр Міхаіл Касьянаў сёньня заявіў пра канчатковае ўрэгуляваньне праблемы расейскіх даўгоў Чэхіі. Пасьля перамоваў у Маскве з кіраўніком чэскага ўраду Мілашам Зэманам Касьянаў паведаміў, што запазычанасьць памерам 1 мільярд 100 мільёнаў даляраў Расея выплаціць шляхам паставак у Чэхію ваенных самалётаў і верталётаў. Частка запазычанасьці будзе выплачаная на працягу чатырох гадоў пастаўкамі ядзернага паліва для чэскіх АЭС. Падчас перамоваў прэм’ер-міністры таксама абмяркоўвалі пашырэньне гандлю, аблягчэньне візавых абмежаваньняў паміж двума краінамі і барацьбу з нелегальнай іміграцыяй
XS
SM
MD
LG