КАБУЛ. Грамадзяне Афганістану сёньня пачалі вылучаць прадстаўнікоў у Лоя Джыргу Вялікую Нацыянальную Раду. Гэтым самым распачаўся працэс ускосных выбараў, які мае скончыцца сфармаваньнем новага афганскага ўраду. Лоя Джырга будзе скліканая ў чэрвені. Тым часам сёньня ў горадзе кандагар на поўдні краіны ў выніку выбуху загінулі чатыры амэрыканскія вайскоўцы, якія разьбіралі старыя савецкія артылерыйскія склады.