МАСКВА. Сёньня Расея адмяніла ўведзеную месяц таму забарону на імпарт амэрыканскага птушынага мяса, аднак намесьнік міністра сельскай гаспадаркі Расеі Сяргей Данкверт папярэдзіў, што праз два-тры месяцы да амэрыканскага мяса будуць уведзеныя новыя больш жорсткія патрабаваньні. Забарона надалей дзейнічае на імпарт мяса з чатырох штатаў ЗША, дзе трывае эпідэмія грыпу. 10 сакавіка Расея ўвяла забарону на ўвоз амэрыканскага курынага і індычынага мяса з прычыны неадпаведнасьці санітарным патрабаваньням і ўжываньню антыбіётыкаў і харчовых дадаткаў.