Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:43 ]  Тэлеканал “Аль-Джазіра” распаўсюдзіў фрагмэнт відэазапісу зь бін Лядэнам


Катар. Сёньня тэлеканал “Аль-Джазіра” распаўсюдзіў фрагмэнт двух відэазапісаў. На адным зь іх зафіксаваныя Ўсама бін Лядэн і ягоны памочнік Айман Аль-Завахры. Другі відэазапіс утрымлівае зварот аднаго з тэрарыстаў, які зьдзейсьніў напад 11 верасьня (запіс быў зроблены да тэракту). У сваёй прамове тэрарыст гаворыць, што настаў час забіваць амэрыканцаў у самым сэрцы іхнай краіны. Гэтыя словы тэрарыст вымаўляе на фоне фотамантажу з выявай Усясьветнага гандлёвага цэнтру, які ахапіла полымя. Мяркуецца, што ў поўным фармаце тэлеканал пакажа відэастужкі ў чацьвер.
XS
SM
MD
LG