Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:11 ]  Антыізраільскія дэманстрацыі ў Эўропе: 50 тысячаў чалавек


АМСТЭРДАМ. Каля 50 тысячаў чалавек сабралося сёньня ў некалькіх гарадах Эўропы, каб выказаць пратэст супраць ізраільскай ваеннай апэрацыі на Заходнім беразе Ярдану. Паліцыя ў Амстэрдаме паведаміла, што прынамсі 15 чалавек было арыштавана пасьля маршу ў падтрымку палестынцаў, які сабраў каля 10 тысячаў удзельнікаў ды пераўтварыўся ў беспарадкі. Прадстаўніца паліцыі заявіла, што дэманстранты кідалі камяні ў паліцыянтаў і разьбілі вітрыны крамаў. Каля 30 тысячаў дэманстрантаў сабраліся ў Франкфурце, Бэрліне ды іншых нямецкіх гарадах, пратэстуючы супраць ізраільскай апэрацыі. Бэрлінскія ўлады паведамілі, што ў дэманстрацыі ўзялі ўдзел 11 тысячаў чалавек. Некалькі ўдзельнікаў кідаліся камянямі ў брытанскую амбасаду, калі дэманстрацыя праходзіла міма. У брытанскай сталіцы Лёндане ад 10 да 15 тысячаў чалавек прайшлі маршам праз цэнтар гораду, каб выказаць падтрымку палестынцам і пратэст супраць ізраільскай ваеннай апэрацыі. Дэманстранты сабраліся ў Гайд-парку й прайшлі да Трафальгарскай плошчы, дзе некаторыя ўдзельнікі ў масках скокнулі ў фантаны й падпалілі іраільскі ды амэрыканскі сьцягі.
XS
SM
MD
LG