Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:16 ]  Буш і Пуцін разам паляцяць на саміт НАТО ў Рым


МАСКВА. Крамлёўская адміністрацыя паведамляе, што прэзыдэнты Джордж Буш і Ўладзімер Пуцін разам паляцяць з Масквы на саміт НАТО ў Рым. Пра гэта абодва лідэры дамовіліся ў тэлефоннай размове. Буш плянуе наведаць Расею 23-26 траўня і правесьці перамовы з Пуціным у Маскве й Пецярбургу. Прэзыдэнты плянуюць падпісаць пагадненьне аб скарачэньні ядзерных боегаловак. На саміце ў Рыме плянуецца надаць Расеі вышэйшы статус у кантактах з НАТО. Італьянскі прэм’ер Сыльвіё Бэрлюсконі назваў плянаванае ў гэтай справе пагадненьне «першым крокам да поўнай інтэграцыі Расеі ў НАТО».
XS
SM
MD
LG