Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:05 ]  Кофі Анан заклікае даслаць на Блізкі Ўсход міратворцаў


ЖЭНЭВА. Генэральны сакратар Арганізацыі Аб'еднаных Нацыяў Кофі Анан заклікаў сёньня разгарнуць на Блізкім Усходзе міжнародныя сілы. Анан выступіў з гэтым заклікам на паседжаньні Камісіі ААН у пытаньнях правоў чалавека, якая выказалася ў падтрымку стварэньня незалежнай палестынскай дзяржавы. Удзельнікі паседжаньня прынялі таксама рэзалюцыю, якая асудзіла як незаконныя пабудову і пашырэньне ізраільскіх паселішчаў на палестынскай тэрыторыі, канфіскацыю зямлі і разбурэньне дамоў палестынцаў.
XS
SM
MD
LG