Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:58 ]  Грузія патрабуе вываду расейскіх вайскоўцаў


ТБІЛІСІ. Міністар абароны Грузіі Давід Тэўзадзэ заклікаў сёньня Расею вывесьці свае вайсковыя аддзелы са спрэчнай тэрыторыі ў Абхазіі. Міністар заявіў, што грузінскія сілы акружылі расейскіх вайскоўцаў у Кадорскай цясьніне і гаторыя адкрыць па іх агонь, калі тыя прадпрымуць нейкія дзеяньні, ня ўзгодненыя з кіраўніцтвам Грузіі. Камандзіру расейскай міратворчай групоўкі выстаўлены ультыматум з патрабаваньнем пакінуцж цясьніну да канца дня. Расейскія вайсковыя аддзелы ўвайшлі ў Кадорскую цясьніну сёньня раніцай, не папярэдзіўшы грузінскі бок.
XS
SM
MD
LG