ДУШАНБЭ
Міністр замежных справаў Пакістану Абдул Сатар працягвае свой візыт у Таджыкістан і сёньня сустрэнецца з прэзыдэнтам Таджыкістану Эмамалі Рахмонавым. Сатар заявіў, што Пакістан мае вялікія перспэктывы ў разьвіцьці кантактаў з Таджыкістанам пасьля ўчорашніх перамоваў з міністрам замежных справаў гэтай краіны Талбакам Назаравым. Назараў заявіў, што абедзьве дзяржавы адзіныя ў сваёй падтрымцы часовай адміністрацыі суседняга Афганістана. Назараў паведаміў, што Таджыкістан і Пакістан будуць разам дапамагаць аднаўленьню разбуранай эканомікі Афганістана