Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:53 ]  На Балканах росквіт злачыннасьці і карупцыі


ТЭСАЛЁНІКІ, ГРЭЦЫЯ Камісар Эўразьвязу ў справе ўнутраных дачыненьняў Крыс Патэн заявіў, што Балканы ўсё яшчэ ўяўляюць пагрозу для Эўропы з-за росквіту злачыннасьці і карупцыі, негледзячы на аптымістычную рыторыку лідараў балканскіх краінаў. Выступаючы на канфэрэнцыі ў Грэцыі па балканскіх праблемах, Патэн адзначыў, што балканскія дзяржавы зрабілі пэўны прагрэс пасьля распаду камунізму, аднак зрабіць трэба яшчэ больш, і адных словаў недастаткова. Паводле прадстаўніка Эўразьвязу, Харватыя павінна палепшыць дачыненьні з суседзямі, Югаславія паставіць спэцслужбы пад грамадзкі кантроль, а Македонія ўзмацніць барацьбу з карупцыяй
XS
SM
MD
LG