Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:10 ]  Дзяржсакратар ЗША прыбыў у Ізраіль, які заяўляе пра далейшы працяг апэрацыі на палестынскіх тэрыторыях


ТЭЛЬ-АВІЎ. Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл, які прыбыў сёньня ўвечары ў Тэль-Авіў, сказаў, што тэмпы вываду ізраільскіх войскаў з палестынскіх тэрыторыяў будуць заўтра прадметам “вельмі доўгай размовы” з прэм”ер-міністрам Ізраілю Арыэлем Шаронам. Тым часам Ізраіль працягвае сваю ваенную апэрацыю на палестынскіх тэрыторыях. Шарон заявіў, што наступ ня спыніцца нават пасьля таго, як Паўэл прыбудзе ў Ізраіль. “Я заяўляў, што апэрацыя будзе працягвацца, і яна будзе працягвацца., -- сказаў Шарон. -- Мы не зьбіраемся сыходзіць ані з Джэніну, ані з Наблусу, ані з Рамалы, ані зь іншых месцаў, дзе мы ёсьць зараз кшталту Бэтлеему, хаця мы ўжо выканалі заданьне там. Мы не зьбраемся сыходзіць да таго часу, пакуль тэрарысты, што ўсё яшчэ там, не пагодзяцца здацца”, -- заявіў Шарон.
XS
SM
MD
LG