Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 01:26 ]  Шарон заявіў, што ізраільскія войскі застануцца ў палестынскіх гарадох да поўнай капітуляцыі тэрарыстаў


ЕРУСАЛІМ. Прэм’ер-міністар Ізраілю Шарон заявіў, што ізраільскія войскі застануцца ў палестынскіх гарадох да поўнай капітуляцыі тэрарыстаў. Гэтая заява прагучала напярэдадні прыезду на Блізкі Ўсход дзяржсакратара ЗША Коліна Паўэла. Паводле зьвестак ізраільскага камандаваньня падчас ваеннай апэрацыі, якая пачалася два тыдні таму, было арыштавана больш як 4000 палестынцаў. Сёньня Ізраіль паведаміў, што вывеў свае войскі з 24-х палестынскіх паселішчаў, аднак палестынскія крыніцы сьцьвяржаюць, што гэтыя гарады і вёскі па-ранейшаму знаходзяцца пад ізраільскім кантролем. Перамовы Паўэла з Шаронам адбудуцца заўтра. Кіраўнік амэрыканскай дыпляматыі сёньня паўтарыў, што мае намер сустрэцца таксама з палестынскім лідэрам Арафатам. Перад візытам у Ізраіль Паўэл правядзе перамовы з каралём Ярданіі Абдулой ІІ.
XS
SM
MD
LG