Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 01:11 ]  Трынаццаць ізраільскіх жаўнераў забітыя выбухам у Джэніне


(Ерузалім) Трынаццаць ізраільскіх жаўнераў былі забітыя выбухам пры спробе ўвайсьці ў будынак на тэрыторыі лягеру палестынскіх уцекачоў у Джэніне на Заходнім Беразе Ярдану. Эўрапейскі Зьвяз назваў частковы адвод ізраільскіх войскаў з палестынскіх тэрыторыяў недастатковым і заклікаў неадкладна спыніць вагонь і гвалт у рэгіёне. Міністар замежных справаў Гішпаніі Хозэ Піке заявіў у Мадрыдзе, што вывад ізраільскіх войскаў павінен быць тэрміновым і безумоўным. Піке таксама скрытыкаваў Ясіра Арафата, заклікаўшы яго спыніць тэрарызм з боку палестынцаў. Ізраільскія танкі былі выведзеныя сёньня раніцай з местаў Калькілья і Тулькарм на Заходнім Беразе Ярдану. Тым часам баі працягваліся ў Бэтлееме, Наблусе і Джэніне
XS
SM
MD
LG