Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:50 ]  Хамід Карзай абяцаў аднавіць зьнішчаныя талібамі статуі Буды


(Баміян) Кіраўнік часовай адміністрацыі Афганістану Хамід Карзай падзякаваў сёньня народнасьці хазарэйцаў за іх мужнасьць у барацьбе з рэжымам талібаў. Выступаючы ў сталіцы правінцыі Баміян Карзай сказаў, што перасьлед хазарэйцаў з боку Талібану ня будзе забыты. Карзай абяцаў таксама аднавіць гіганцкія статуі Буды ў Баміяне, зьнішчаныя талібамі летась. Ён назваў зьнішчэньне гэтых статуяў нацыянальнай трагедыяй. Візыт Карзая адбыўся пасьля таго, як у правінцыі былі выяўленыя брацкія магілы, дзе тамтэйшыя жыхары знайшлі парэшткі ахвяраў Талібану. Паводле зьвестак ААН, некалькі сотняў чалавек былі забітыя талібамі ў Баміяне на пачатку 2001 году
XS
SM
MD
LG