(Берлін) Кіраўнік КНР Джан Цзэмінь прыбыў сёньня ў Нямеччыну на перамовы з канцлерам ФРГ Гергардам Шродэрам. Чакаецца, што галоўная ўвага на перамовах будзе прысьвечаная гандлю і барацьбе з тэрарызмам. Чакаецца таксама, што Шродэр уздыме перад кітайксім кіраўніком праблему датрыманьня правоў чалавека ў ягонай краіне. Сёньня праваабарончая арганізацыя Міжнародная Амністыя скрытыкавала палітыку Шродэра ў дачыненьні КНР і заклікала запатрабаваць ад Джан Цзэміня датрыманьня правоў мусульманаў і сяброў забароненай кітайсікмі ўладамі рэлігійнай сэкты Фалунгонг