Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:54 ]  Ізраіль паглыбляе наступ


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскія вайсковыя аддзелы з падтрымкай верталётаў і бульдозэраў замацавалі сёньня свае пазыцыі ў двух фарпостах палестынскіх сілаў. У найбольшым горадзе Заходняга Берагу Ярдану ­ Наблюсе - дзясяткі ўзброеных палестынцаў здаліся ізраільцам. Ізраільскія верталёты абстралялі ракетамі лягер уцекачоў Джэнін, а пасьля адступленьня палестынцаў бульдозэры разбурылі палестынскія дамы. За апошнія дні ў Джэніне было забіта больш за 100 палестынцаў. У Бэтлееме ў выніку перстрэлкі распачаўся пажар у комплексе царквы Нараджэньня Гасподняга, у якой знайшлі прытулак узброеныя палестынцы.
XS
SM
MD
LG