БАГДАД. Ірацкі прэзыдэнт Садам Хусэйн сёньня абвесьціў, што Ірак спыняе экспарт сваёй нафты на 30 дзён альбо да таго часу, пакуль Ізраіль не пакіне палестынскія тэрыторыі. Рашэньне пачало дзейнічаць а 13-й гадзіне менскага часу, калі экспарт нафты быў спынены ў галоўных ірацкіх портах і тэрміналах нафтаправадоў.
Садам сказаў таксама, што калі Ізраіль ня выведзе свае войскі цягам вызначаных 30 дзён, дык Ірак вырашыць, якія захады зрабіць яшчэ. Экспартны байкот адбываецца на тле ўчорашніх заяваў Хусэйна пра тое, што Ірак працягне дапамагаць палестынцам усімі мажлівымі сродкамі, улучна з выплатай грошай сем’ям тэрарыстаў-самазабойцаў.
Сёньня іранскі вярхозны лідэр аятала Алі Хамэнэі заклікаў іншыя ісьлямскія краіны таксама спыніць пастаўкі нафты дзяржавам, якія маюць блізкія стасункі з Ізраілем. Пасьля ірацкага рашэньня цана нафты перавысіла 27 даляраў за барэль.