Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 01:54 ]  Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл прыбыў у Марока


АГАДЫР, Марока. Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл сёньня прыбыў у Марока, распачаўшы мірную місію дзеля спыненьня ізраільска-палестынскага гвалту. Паўэл сустрэўся з мараканскім каралём Махамадам, як заклікаў дзяржаўнага сакратара ЗША зрабіць усё, што ён можа, каб заахвоціць Ізраіль вывесьці войскі з Заходняга берагу ракі Ярдан. Пасьля сустрэчы з каралём Паўэл заявіў, што патрабуе “яснай заявы ад ізраільцаў пра тое, што яны пачынаюць вывад з палестынскіх тэрыторыяў зараз”. Паўэл сустрэнецца ў Марока са спадчынным прынцам Савудаўскае Арабіі Абдулой. Напярэдадні сотні тысяч мараканцаў наладзілі ў сталіцы Рабаце дэманстрацыю пратэсту супраць ізраільскага наступу на палестынцаў. Пасьля візыту ў Марока Паўэл накіруецца ў Эгіпэт і далей у Гішпанію на перамовы з эўрапейскімі прадстаўнікамі й расейскім міністрам замежных справаў Ігарам Івановым. Потым, як чакаецца, Паўэл наведае Ярданію, пасьля чаго паедзе ў Ізраіль. Паўэл сказаў, што спадзяецца сустрэцца з палестынскім лідэрам Ясірам Арафатам, “калі дазволяць абставіны”.
XS
SM
MD
LG