КАБУЛ. Амэрыканскае пасольства ў Кабуле заявіла сёньня, што яно рэкамэндавала Вашынгтону выплаціць кампэнсацыю цывільным ахвярам шасьцімесячнай антытэрарыстычнай кампаніі ў Афганістане, якую ўзначальвалі ЗША. Кіраўнік палітычнай і консульскай сэкцыі амэрыканскага пасольства Майкл Мэтрынка заявіш сёньня, што пасольства чакае адказу ад Вашынгтону.