БАГОТА. Прынамсі 10 чалавек загінулі і 25 былі параненыя пры выбуху ў горадзе Вільявінсэнсія на паўднёвым усходзе Калюмбіі. Як паведаміла паліцыя, выбухнуў аўтамабіль, які быў запаркаваны побач зь некалькімі рэстаранамі і начнымі барамі. Улады абвінавачваюць у арганізацыі тэракту баевікоў з паўстанцкай групоўкі “Рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы Калюмбіі”.