Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:21 ]  Працягваецца наступ Ізраіля на Заходнім беразе


ЕРУСАЛІМ Ізраіль працягвае ваеную апэрацыю на заходнім беразе Ярдану. У гарадох Джэнін і Наблус ідуць жорсткія баі. Мінулаю ноччу каля Джэніну былі забітыя два ізраільскія жаўнеры. Палестынскія крыніцы паведамляюць, што сёньня ў выніку атакаў верталётаў у Джэніне загінулі ня меньш як 30 чалавек, дзесяткі людзей параненыя. У Наблусе ў выніку гарматнага абстрэлу загінулі 10 палестынцаў, яшчэ чацьвера былі забітыя, калі спрабавалі ўсталяваць выбуховыя прыстасаваньні на дарозе, што вядзе ў горад. Учора на заходнім беразе Ярдану было забіта ня меньш як 25 палестынцаў, у тым ліку і адзін з лідэраў радыкальнай групоўкі “Хамас”, якога Ізраіль лічыць адказным за нядаўні тэракт у Натаніі, калі загінула 26 ізраільцаў. У Бэтлеэме ізраільскія войскі пяты дзень працягваюць аблогу храму Раства Хрыстова, у якім схаваліся 200 палестынцаў, некаторыя зь якіх ўзброеныя.
XS
SM
MD
LG