Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:35 ]  10 тысяч чалавек наладзілі дэманстрацыю ў сталіцы Арменіі супраць закрыцьця галоўнай незалежнай тэлекампаніі


ЕРЭВАН. Больш як 10 тысяч чалавек наладзілі дэманстрацыю ў сталіцы Арменіі супраць закрыцьця галоўнай незалежнай тэлекампаніі, якая ня раз крытыкавала ўлады. Лідэры 14 апазыцыйных партыяў, якія арганізавалі дэманстрацыю, перасьцераглі прэзыдэнта Качарана, што можа пачацца кампанія грамадзянскага непадпарадкаваньня, калі яшчэ на гэтым тыдні канал “А1 Плюс” не адновіць вяшчаньне. Прызначаная прэзыдэнтам рэгуляцыйная камісія перадала частоты іншай кампаніі, набліжанай да прэзыдэнцкай адміністрацыі. Апазыцыя зьвязвае гэты крок са спробай выціснуць апанэнтаў напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. Качаран мае сёньня сустрэцца з журналістамі закрытага тэлеканалу.
XS
SM
MD
LG