Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:17 ]  Дапамога ўзброеным сілам Афганістана


ЖЭНЕВА На сустрэчы краінаў-донараў міжнародная супольнасьць забавязалася ўзяць на сабе падтрымку будучых узброеных сілаў Афганістану. ЗША пагадзіліся ўзначаліць намаганьні па адбудове афганскага войска колькасьцю 80 тысячаў чалавек, уключна памежныя сілы. Нямеччына будзе адказная за аднаўленьне афганскай паліцыі, і Італія – за адбудову праўнай сістэмы. Гэтыя краіны павінны каардынаваць міжнародныя дзеяньні ў гэтых накірунках. Першыя 600 вайскоўцаў новага афганскага войска прайшлі падрыхтоўку пад кіраўніцтвам заходніх ваеных інструктараў. Жаўнеры быдуць служыць у ахове кіраўніка часовай адміністрацыі Афганістану Гаміда Карзая
XS
SM
MD
LG