Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 01:38 ]  Цэнтарвыбаркам Украіны закончыў падлік галасоў


КІЕЎ. Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны закончыла падлік галасоў, пададзеных у часе парляманцкіх выбараў у нядзелю. У выніку блёк былога прэм’ер-міністра Віктара Юшчанкі “Наша Ўкраіна” атрымаў больш як 23.5% галасоў, камуністычная партыя – крыху больш 20% і блёк прэзыдэнта Леаніда Кучмы “За адзіную Ўкраіну” – крыху больш 12%. Міжнародныя назіральнікі скрытыкавалі выбарчы працэс, а дзяржаўны дэпартамант ЗША заявіў, што ўрад Украіны не забясьпечыў роўных умоваў для кадыдатаў.
XS
SM
MD
LG