Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 01:18 ]  Іран адхіліў абвінавачаньні ў падтрымцы палестынскіх тэрарыстычных нападаў


КУАЛА-ЛУМПУР. Іран адхіліў абвінавачаньні з боку Злучаных Штатаў у тым, што ён падтрымлівае тэрарыстычныя атакі палестынцаў. Іранскі міністар замежных справаў Камаль Харазі сказаў, што няслушна параўноўваць палестынскіх самагубцаў з тымі, хто накіраваў самалёты на Ўсясьветны гандлёвы цэнтар і Пэнтагон 11 верасьня летась, бо што палестынскія самагубцы змагаюцца супраць ізраільскай агрэсіі. Удзельнікі сустрэчы ў Куала-Лумпуры скрытыкавалі патрымку Злучанымі Штатамі ізраільскага прэм’ер-міністра Арыэля Шарона. Яны абвінавацілі ізраільскага прэм’ер-міністра ва ўцягваньні Блізкага Ўсходу ў вайну. Учора міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд абвінаваціў Іран, Ірак і Сырыю ў распальваньні гвалту на Блізкім Усходзе.
XS
SM
MD
LG