Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:43 ]  Пакістан дапаможа Афганістану ў пасьляваенным аднаўленьні краіны


КАБУЛ. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф заявіў, што ягоная краіна дасьць усю магчымую дапамогу Афганістану дзяля пасьляваеннага аднаўленьня. Сёньня Мушараф прыехаў з візытам у Кабул, дзе ён сустрэнецца з кіраўніком часовай афганскай адміністрацы Хамідам Карзаем. Лідары дзьвюх краінаў дамовіліся пра супрацоўніцтва ў галіне барацьбы з тэрарызмам і наркабізнэсам. Карзай паведаміў, што грамадзяне Пакістану, паланёныя ў часе вайны з талібамі, вернуцца на радзіму, апрача тых, хто мае дачыненьне да дзейнасьці тэрарыстычнай групоўкі “Аль-Кайда”. Мушараф заклікаў усясьветную супольнасьць павялічыць аб’ём дапамогі Афганістану і адзначыў, што дапамога патрэбная таксама мільёнам афганскіх уцекачоў, каб яны маглі вярнуцца на радзіму.
XS
SM
MD
LG