Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:22 ]  АБСЭ адзначае прагрэс у выбарчай сыстэме Ўкраіны і крытыкуе неаб'ектыўнасьць прэсы


КІЕЎ. Сёньня Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе заявіла, што ўчорашнія парляманцкія выбары ва Ўкраіне паказваюць на дзе якія зрухі ў бок міжнародных стандартаў у параўнаньні з папярэднімі выбарамі. АБСЭ адзначыла паляпшэньне выбарчага заканадаўства, эфэктыўную працу цэнтарвыбаркаму і шырокі спэктар удзельнікаў выбараў – 33 партыі і блёкі. Палепшылася і сытуацыя з доступам кандыдатаў да тэлебачаньня і рэклямы. У той самы час АБСЭ скрытыкавала асьвятленьне выбарчай кампаніі ў друку і на дзяржаўным тэлебачаньні, якое вялося на карысьць прапрэзыдэнцкіх кандыдатаў. АБСЭ заявіла, што выніковае заключэньне пра справядлівасьць выбараў будзе залежыць ад канчатковага падліку галасоў і ўзроўню даверу да гэтых вынікаў.
XS
SM
MD
LG