Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:08 ]  У Францыі ідзе сьледства ў справе спаленай сынагогі


МАРСЭЛЬ (Францыя). Францускія ўлады вядуць сьледства ў сувязі з пажарам, які ўчора зьнішчыў сынагогу ў месьце Марсэль. Агонь заняўся адразу ў некалькіх месцах будынку. Учора ж была спроба спаленьня сынагогі ў Страсбургу. Лідары мясцовых гэбрайскіх арганізацыяў лічаць, што гэты інцыдэнт мог быць справакаваны буйнай антыізраільскай дэманстрацыяй, якая прайшла тут напярэдадні. Прадстаўнікі гэбрайскай грамады Францыі выказалі заклапочанасьць у сувязі з ростам нападаў на сынагогі ў краіне. Яны зьвярнуліся да ўладаў з просьбай ўзмоцніць ахову аб’ектаў, якія належаць гэбрайскім арганізацыям.
XS
SM
MD
LG