Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:07 ]  Арганізацыя Іслямская канфэрэнцыя заклікала Раду Бясьпекі ААН абараніць мірных палестынцаў


КУАЛА-ЛУМПУР (Малайзія). Прадстаўнікі 57 краінаў – сяброў Арганізацыі Іслямская канфэрэнцыя, у часе сустрэчы ў Куала-Лумпуры заклікалі Раду Бясьпекі ААН – абараніць мірнае насельніцтва Палестынскае аўтаноміі і ўвесьці “папераджальныя санкцыі” супраць Ізраілю. Сёньня, у часе сустрэчы, была прынятая рэзалюцыя, якая ганіць ваенную апэрацыю Ізраілю на палестынскіх тэрыторыях. Прэм’ер-міністар Малайзіі Махатхір Мухамэд заявіў, што кожны напад на цывільнае насельніцтва трэба разглядаць як тэрарыстычны акт. Мухамэд таксама сказаў, што паводле вынікаў канфэрэнцыі будзе распрацаваная дэклярацыя, якая дапаможа ААН распрацаваць вызначэньне паняцьця “тэрарызам”.
XS
SM
MD
LG