Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:51 ]  Французскія навукоўцы клянавалі труса


(Парыж: ) Французскія навукоўцы паведамілі, што ім удалося клянаваць труса. Генэтычны апарат труса лічыўся дагэтуль найбольш складаным для клянаванья. Сярод спэцыялістаў біятэхналёгіі гэтыя жывёлы карыстаюцца асаблівай увагай, паколькі іх генэтычны апарат, у параўнаньні з іншымі лябараторнымі грызунамі, найбольш блізкі да генэтычнага апарату чалавека. Французскія навукоўцы начале з Жанам-Полем Рэнарам з Нацыянальнага інстытуту агранамічных дасьледываньняў апублікавалі свой даклад у красавіцкім нумары часопісу Nature Biotechnology. Пачынаючы з 97-га году, калі была клянаваная авечка Долі, былі атрыманыя таксама лябараторныя клёны цяляці, малпы й ката. Пра клянаваньне труса паведамляецца ўпершыню
XS
SM
MD
LG