Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:19 ]  Рада бясьпекі ААН заклікала Ізраіль вывесьці войскі з Рамалы


(Арганізацыя Аб’яднаных нацыяў:) Злучаныя Штаты Амэрыкі далучыліся да рэазлюцыі Рады бясьпекі ААН, якая заклікае вывесьці ізраільскія войскі з Рамалы ды іншых палестынскіх местаў. Рэзалюцыя была прынятая аднагалосна 14-ю галасамі. Прадстаўнік Сірыі на пасежаньні рады адсутнічаў. Гэта сьведчыць аб зьмене пазыцыі ЗША. Напярэдадні дзяржаўны сакратар Колін Паўэл выказаў разуменьне рашэньня Ізраілю адказаць ваеннымі сродкамі на сэрыю тэрарыстычных актаў супраць ізраільскіх грамадзянаў. Надзвычайнае паседжаньне Рады бясьпекі было скліканае паводле інцыятывы арабскіх дязржаваў пасьля таго, як ізраільскія танкі ўзялі ў кальцо рэзыдэнцыю лідэра палестынцаў Арафата ў Рамале
XS
SM
MD
LG