(Кіеў: ) Кандыдат у дэпутаты ўкраінскай Вярхоўнай Рады Мікола Шкрыбляк быў застрэлены ўчора ўвечары ля ўваходу ў свой офіс у Івана-Франкоўску на Захадзе Ўкраіны. Прадстаўнік адміністрацыі Івана-Франкоўску Багдан Ярыш назваў гэтае забойства напярэдадні заўтрашніх парлямэцнкіх выбараў ва Ўкраіне палітычным. Мікола Шкрыбляк, які балятаваўся ў парлямэнт ад Івана-Франкоўскай акругі, адначасна ўзначальваў тамтэйшую філію Украінскай сацыял-дэмакратчнай партыі, шчыльна зьвязаную з прэзыдэнтам Украіны Леанідам Кучмам. Намесьнік генэральнага пракурора Ўкраіны Олексей Баганец вылучыў тры версіі забойства – спроба паўплываць на выбары, разьбіральніцтва на фінансавай глебе і звычайнае абрабаваньне