Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 01:37 ]  Палестынцы адзначылі сёньня гадавіну паўстаньня супраць Ізраілю


БЛІЗКІ ЎСХОД. Трыма хвілінамі маўчаньня і маршамі ў Паласе Газа і на заходнім беразе Ярдану палестынцы адзначылі сёньня гадавіну паўстаньня супраць Ізраілю. Выступаючы ў Паласе Газа, адзін зь лідэраў палестынскага руху Аль Фатах-Марван Бархуці заявіў: “Інтыфада, на маю думку, выразна паказала адно: Ізраіль ня можа сябе адчуваць бясьпечна ў Тэль Авіве, у самым Ізраілі, у Паласе Газа і на заходнім беразе, пакуль ён не адмовіцца ад акупацыі й ня выведзе ўсе свае сілы з акупаваных тэрыторыяў”. Ізраільская паліцыя паведаміла, што яна дазволіла больш як сарака палестынцам узяць удзел ў сёньняшніх малітвах у мячэці Аль Акса, якая зьяўляецца адной з найбольш запальных кропак у ізраільска-палестынскім канфлікце. Сёньня ў сакрэтным месцы сустракаюцца камандзіры ізраільскіх і палестынскіх сілаў бясьпекі. Два дні таму міністар замежных справаў Ізраілю Пэрэз і палестынскі лідэр Арафат дамовіліся ў справе аднаўленьня супрацоўніцтва ў галіне бясьпекі й наконт сумесных высілкаў дзеля спыненьня агня.
XS
SM
MD
LG